Лілія Ананіч пра праект Канстытуцыі: Беларусь зараз вызначае свой далейшы шлях, гэта лёс кожнай сям'і
Категория
Подборка 1
Люди в сюжете
Новости Беларуси. Предложения белорусов по проекту изменений и дополнений Конституции анализирует Национальный центр правовой информации. Уже поступили сотни заявок, сообщили в программе Новости «24 часа» на СТВ. Какие остались дискуссионные моменты? Что можно ответить тем, кто критикует саму идею изменения Основного закона? И какую работу будут проводить депутаты по разъяснению новелл? Об этом поговорим с заместителем председателя Постоянной комиссии Палаты представителей Лилией Ананич.
Юлия Алексеюк, СТВ:
На ўсенароднае абмеркаванне вынесены праект змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі. Наколькі важна менавіта зараз абмяркоўваць гэтыя пытанні?
Лилия Ананич, заместитель председателя Постоянной комиссии Палаты представителей Беларуси:
Трэба добра ўсведамляць, што Беларусь зараз вызначае свой далейшы шлях, далейшы лад жыцця. І кожны грамадзянін краіны павінен усвядоміць, што гэта не толькі лёс краіны, а гэта лёс кожнай сям'і, гэта лёс канкрэтнага населенага пункта, гэта лёс нашай радзімы, нашай Беларусі. Таму ўсенароднае абмеркаванне датычыцца кожнага з нас. Гэта шлях, па якім пойдзе Беларусь у тыя далейшыя перспектывы, якія ёсць у нашага беларускага грамадства і беларускага народа.
Юлия Алексеюк:
Калі зараз перачытаць усе ўнесеныя прапановы ў тэкст Канстытуцыі, яны вывераны і прааналізаваны, застаюцца нейкія дыскусійныя моманты?
Лилия Ананич:
Па-першае, трэба адзначыць, што шлях да распрацоўкі Канстытуцыі быў таксама не ў пэўны адрэзак часу. Успомніце шматлікія дыялогавыя пляцоўкі, якія адбыліся ў краіне. І вельмі шмат прапановаў гучалі менавіта тады, калі нашыя грамадзяне вызначалі, што трэба змяніць, на іх думку, у Канстытуцыі, у Асноўным законе. І мы бачым, што тая вялікая праца, якая праведзена ўжо канкрэтна камісіяй, якая была створана па рашэнню Прэзідэнта, што шматлікія прапановы, якія гучалі менавіта ў ходзе абмеркавання ранейшага, унясення прапаноў, – яны знайшлі сваё адлюстраванне ў Канстытуцыі. І таму сёння мы вельмі павінны ўлічыць кожную думку.
Юлия Алексеюк:
Згодна з прапановамі. У дэпутатаў будзе адна сесія з верасня па чэрвень. А што мяркуецца рабіць у іншы час?
Лилия Ананич:
Трэба адзначыць, што нельга разумець працу дэпутатаў ад сесіі да сесіі. Гэта ўсё ж не студэнцкая пляцоўка. Дэпутаты круглы год працуюць над вялікім стосам законапраектаў. Гэта такая праца, якая не можа лічыцца скончанай ад сесіі да сесіі. Напрыклад, зараз скончылася зімовая сесія, але ў кожнай камісіі на дапрацоўцы ёсць цэлы шэраг заканадаўчых актаў. І вельмі важна адзначыць, што ў тых прапановах, якія змясціла новая рэдакцыя Канстытуцыі, новыя прапановы, калі яны будуць прынятыя, менавіта яны накіраваныя на тое, каб не было перапынкаў паміж сесіямі, калі прымаюцца законы. Вельмі важна аператыўна працаваць, тым больш што шмат прыйдзецца працаваць менавіта над паляпшэннем заканадаўства. І ў развіццё Канстытуцыі, калі яна будзе падтрымана беларускім народам у тым варыянце, як прапануецца, і ў развіццё тэмы саюзнай інтэграцыі. Як вядома, падпісана 28 вельмі змястоўных праграм, якія павінны забяспечыць стварэнне роўных эканамічных умоў для жыццяздольнасці беларускай эканомікі, расійскай эканомікі. І таму мы ведаем, што гэта вялікая напружаная праца, якая павінна быць штодзённай, пастаяннай і аператыўнай у сэнсе прыняцця патрэбных нашаму грамадству і нашай дзяржаве заканадаўчых актаў.
Юлия Алексеюк:
Прапаную ўзгадаць, куды грамадзяне могуць накіроўваць свае звароты.
Лилия Ананич:
Калі ты маеш прапанову, яе можна ўнесці, бо яшчэ ўсё гэта будзе збірацца, акумулявацца. І на партале pravo.by ёсць электронны адрас. Таксама можна дасылаць і ў парламент. Я думаю, кожны дэпутат, паколькі я прадстаўляю дэпутацкі корпус… Калі на сустрэчах будуць такія прапановы, безумоўна, усё будзе занатавана і прааналізавана. Але, на мой погляд, асноўнае, што на дадзеным этапе змешчана ў Канстытуцыі, – гэта вялікі крок наперад, гэта якраз пацверджанне народаўладдзя ў Беларусі, гэта якраз пацвярджэнне таго курсу, які абраны нашым народам ужо больш за 25 гадоў таму. Курс на стварэнне суверэннай, незалежнай дзяржавы, дзе вялікая каштоўнасць – чалавек, дзе адзіны выток улады – гэта беларускі народ.